Skip to main content Start of main content

Community

Join a community of users and contributors focused on Fedora CoreOS.

Над Fedora CoreOS працуе асобная група членаў супольнасці Fedora, працоўная група CoreOS. У яе склад уваходзяць як афіцыйныя ўдзельнікі праекта, упаўнаважаныя прымаць рашэнні, так і іншыя члены супольнасці. Вы можаце прачытаць больш пра гэтую групу і пра тое, якая дапамога ім патрэбна, на іх сайце.

Каналы сувязі

Форум

Тэг Fedora CoreOS на дыскусійным форуме Fedora з'яўляецца выдатным месцам для зносін з іншымі карыстальнікамі і распрацоўшчыкамі Fedora CoreOS.

Чат

Вы можаце размаўляць з рабочай групай Fedora CoreOS праз Matrix або IRC: #coreos:fedoraproject.org на Matrix і #fedora-xoreos на irc.libera.chat.

Як прыняць удзел

Дакладвайце і абмяркоўвайце праблемы

Вы можаце праглядаць, паведамляць і абмяркоўваць памылкі Fedora CoreOS на Fedora CoreOS Bug Tracker.

Прыняць удзел у сустрэчы

CoreOS Working Group meetings are open to all current and potential contributors every Wednesday at 16:30 UTC in #meeting-1​:fedoraproject.org (see fedocal→coreos for updates).

Падзеі

На працягу года Fedora праводзіць мерапрыемствы, якія вы можаце наведаць, звычайна асабіста ці віртуальна, каб даведацца больш пра Fedora Workstation і пазнаёміцца з іншымі карыстальнікамі і ўдзельнікамі.

Штогадовая канферэнцыя праекта Fedora

Flock - гэта штогадовая шматдзённая персанальная канферэнцыя праекта Fedora, прысвечаная нашым укладчыкам. Звычайна яна праходзіць у Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Канферэнцыя дае месца для асабістых сустрэч і гутарак. Гэта таксама месца для ўшаноўвання нашай супольнасці.

Flock звычайна праходзіць кожны год у жніўні.

Віртуальная канферэнцыя праекта Fedora

Nest - гэта наш родны віртуальны Flock, які праводзіцца з моманту глабальнага выбліску COVID-19. Ён праходзіць на працягу 3 дзён і ўключае ў сябе выступленні, семінары, хакфесты і сацыяльныя мерапрыемствы.

Глабальныя і лакальныя сходы Fedora

Hatch - гэта серыя лакальных, глабальных, невялікіх сустрэч, якія праводзяцца за некалькі тыдняў да канферэнцыі Flock / Nest, якія дазваляюць мясцовым энтузіястам Fedora сабрацца разам.

Часопіс Fedora - гэта вэб-сайт, на якім размяшчаюцца рэкламныя артыкулы і кароткія кіраўніцтва аб бясплатным праграмным забеспячэнні з адкрытым зыходным кодам, які прадастаўляецца супольнасцю, якая працуе або працавала з аперацыйнай сістэмай Fedora Linux.

Блог супольнасці дае членам супольнасці адзіную крыніцу для абмену важнымі навінамі, абнаўленнямі і інфармацыяй аб Fedora з іншымі членамі супольнасці праекта.